Ніва № 47 (3315), 24 лістапада 2019 г.

Тут спатыкаюцца Захад з Усходам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пад такім лозунгам 25 і 26 верасня адбыўся ў Беластоку шосты Усходні эканамічны кангрэс. Адзін са шматлікіх панэляў быў прысвечаны пытанню сухога порту на еўразійскім транспартным шляху, які мае нагадваць колішні Шаўковы шлях, злучаючы Еўропу з Кітаем. У папярэднім нумары было пра гэта, цяпер завяршэнне гэтай тэмы.

Патрыцыя Пэндракоўска з Інстытута Бойма: — Адносна гаспадарчых кантактаў з Далёкім Усходам ёсць тры выклікі перад якімі стаімо. Першае гэта веды і свядомасць таго, дзе знаходзімся, што можам і якія іншыя інтарэсы ў рэгіёне. Хаця лягчэй было б тавары з Лодзі, для прыкладу, транспартаваць далей, але тут справа не ў геаграфічным палажэнні, але ў спраўным атачэнні для бізнесу. У тым таможных працэдур, якія павінны быць хуткія і сэнсоўныя; ёсць шмат бізнесменаў, якія імпартуюць вырабы цераз Германію, таму што гэта больш аплачваецца, калі ідзе пра пэўнасць і хуткасць. Другое пытанне — у мяне ўражанне, што ў нас няма стратэгіі, што мы хочам рэалізаваць. Паводле мяне Польшча не мае ідэі; была задума раней, што Польшча можа стаць лідарам ініцыятывы „17+1” [у яе складзе дзяржавы Трохмор’я: Эстонія, Латвія, Літва, Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Румынія, Балгарыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Албанія ды Грэцыя; мэтай эканамічнае супрацоўніцтва з Кітаем — А. В.], як найбольшая дзяржава рэгіёна, але апошняе пагаршэнне адносін з Кітаем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF