Ніва № 47 (3315), 24 лістапада 2019 г.

Залучанская моцная настойка на «Каліне»

Міра ЛУКША

— Спявай, Галінка, у нашых галасах і твой будзе, — казалі жанчыны з Залук маладой сяброўцы.

Каб павіншаваць залучанскіх спявачак і спевакоў, прыехалі сяброўскія калектывы не толькі з памежных гмін, улады гміны, павета і і ваяводства, але перш за ўсё фанаты «Каліны», якіх не напалохаў ранні асенні халодны вечар.

— Мы спявалі і раней як жанчыны з гуртка вясковых гаспадынь. А калектыў паўстаў 1999 годзе як «Каліна». Тады ў нас былі першыя дажынкі. І з таго часу я ў калектыве, — кажа Галя Парфенюк-Дробат. — Я ўчора была ў шпіталі на СОРы, дык думаю, што сёння я на сцэне апошні раз.

Янка Карповіч, аніматар культуры, лідар гурта «Хутар»:

— Гэты калектыў адметны тым, што спевакі звярнуліся да пачатку, да найстарэйшых песень, якія яшчэ спявалі іхнія бацькі, бабулі. «Калінкі» падтрымліваюць беларускасць тых слухачоў, якія іх слухаюць. Трэба, каб гэтая культура не знікла. А як яна знікне, то не толькі беларусы згубяць яе, але я думаю, што і ўвесь свет. Яны найбольш наспявалі песень Сцяпану Копу да яго зборніка «Беларускія песні Гарадоцкай зямлі», з якога і мы бярэм, як «Хутар».

Было... Ідэя стварэння спеўнага калектыву ў Залуках нарадзілася ў 1999 годзе па ініцыятыве жыхарак, на чале з Валянцінай Паплаўскай. Жанчыны таксама вырашылі арганізаваць мерапрыемствы на школьнай плошчы — спачатку фестываль ураджаю, а праз некалькі гадоў «Купальночку». Зімой 2000 года гурт — яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF