Ніва № 47 (3315), 24 лістапада 2019 г.

Калі быць настаўніцай, дык толькі беларускай мовы!

Ганна КАНДРАЦЮК

Ангеліна Масальская нарадзілася ў 1978 годзе ў Гайнаўцы. Закончыла Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці беларуская і польская філалогія.10 гадоў працавала ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы бібліятэкарам. У школе ў Белавежы працуе з 2013 года. Замужняя, мае двух сыноў.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Настаўнікам я хацела стаць з самых дзіцячых гадоў. Беларускую мову я пачала вывучаць як родную, калі не памыляюся, у другім класе пачатковай школы ў Гайнаўцы. У старэйшых класах я чытала шмат беларускіх кніжак. І тады ўжо ведала, калі быць мне настаўніцай, дык толькі беларускай мовы.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Вялікае ўражанне несумненна пакінулі дзве асобы. У пачатковай школе ў свет роднага слова ўвяла мяне спадарыня Вольга Сянкевіч. У ліцэі вандроўку па родным суправаджаў спадар Васіль Сакоўскі. Гэта людзі, якія дыхаюць родным паветрам і ўмела перадаюць сваім вучням.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Зразумела, супрацоўнічаю з Янкам Карчэўскім, Эвай Люндай, Бэатай Кендысь, Аннай Гжэсь.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— Белавежскі асяродак культуры, АБ-БА, рэдакцыя «Нівы».

— Ці ведзяце ў школе беларускія праекты для сваіх вучняў? Калі так, назавіце іх.

— Праекты, якімі я займаюся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF