Ніва № 47 (3315), 24 лістапада 2019 г.

Выбары тут і там

Яўген ВАПА

Мінае чарговы тыдзень сумна-шэрага лістапада, а ў польскай і беларускай палітыцы тэмпература быццам з ліпеньскай жары. Так склалася, што ў Рэспубліцы Беларусь менавіта 17 лістапада прайшоў адбор стаўленікаў кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў яго «кішэнны парламент». Вядома было загадзя хто пройдзе, таму некаторыя журналісты з невялічкай дозай памылкі яшчэ перад датэрміновым галасаваннем склалі спіскі наменклатурна-народных назначэнцаў. Затое аўтарытарнае «свята дэмакратыі» мае далей на мэце расправіцца з тымі, хто лічыць, што дэмакратычныя працэдуры, ці то ў час выбараў, ці ў штодзённым жыцці яшчэ патрэбныя ў гэтай краіне. Пры нагодзе супольнасці польска-беларускіх палітычных тэрмінаў, у 2020 г., таксама як і ў Польшчы, выпадае тэрмін прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Тут у адрозненні ад нашай дзяржавы ўжо ведаем не толькі тэрмін, але і вынік. Таму, што ў мінулую, выбарчую нядзелю Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка афіцыйна пацвердзіў, што прадаўжае сваё дзяржаваўладдзе на чарговы тэрмін. Калі ўсё ўжо яснае і зразумелае, то лічу, што ў такім выпадку ўсялякія гульні ў доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя назіранні нікому абсалютна непатрэбныя. Назіранні запатрабаваныя, калі маем шанц на мінімум дэмакратычнай канкурэнцыі.

Зараз наадварот, яны проста шкодзяць.Так як у папярэдніх гадах таксама. Іх задача — несці нейкую ілюзію наконт існавання выбарчага працэсу. Самыя сфальшаваныя выбары і іх вынік гэта не праблема (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF