Ніва № 47 (3315), 24 лістапада 2019 г.

Дэпутаты Каліноўскага (4)

Віктар САЗОНАЎ

Вёска Якушоўка ўжо прызвычаілася, што ў апошнія выходныя кастрычніка сюды пад бела-чырвона-белымі сцягамі завітаюць госці з розных куткоў Беларусі, каб ушанаваць памяць беларускіх ваяроў мінулага. Каб ушанаваць памяць тых герояў, што аддалі свае жыцці дзеля беларускай мары. Высокі драўляны крыж Еўфрасінні Полацкай аздоблены металам і пастаўлены ў гонар слаўных ваяроў узвышаецца на ўскрайку Якушоўкі, недалёка ад падмуркаў сядзібы Каліноўскіх. Падмуркі мясцовыя патрыёты закансервавалі як умелі ад далейшага разбурэння, каб да нашчадкаў дайшло гэтае матэрыяльнае сведчанне, што тут жылі героі...

Сённяшняя беларуская дзяржава не парупілася хаця б дапамагчы ім. А вось мясцовыя неабыякавыя рупліўцы, без адпаведнай адукацыі, без фінансавання, без матэрыяльнай зацікаўленасці, без усяго, усё ж змаглі зрабіць тое, чаго не зрабіла ўлада з іх адпаведнымі інстытутамі і мажлівасцямі, і з неверагодна вялікім штатам ідэолагаў, што сядзяць не на самых кепскіх заробках, а вось якую ідэалогію спавядаюць, хіба што і самі не ведаюць... А гэтыя хлопцы ведаюць...

— Прыйдзе такі час, калі гэтае свята, дзень памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага і ўсіх палеглых за Беларусь, тут, у Якушоўцы, і ў Свіслачы, і ў Мінску, і па ўсёй Беларусі, будзе адзначаць наша дзяржава, — скажа ледзьве не кожны з выступоўцаў.

Ужо многа гадоў тут гучаць гэтыя словы, з надзеяй, што такі час надыдзе хутка. Тут складалі прысягу на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF