Ніва № 47 (3315), 24 лістапада 2019 г.

Дабрачынны баль для Ячанскага прыхода

Уршуля ШУБЗДА

Больш за сто чалавек гулялі на дабрачынным балю для Ячанскага прыхода. Гэта ўжо чацвёртая такога кшталту акцыя, якая мае на мэце збор сродкаў для гэтага маленькага прыхода ў гміне Дуброва-Беластоцкая. У Кузніцы, дзе прайшоў баль, сабраліся прадстаўнікі мясцовага самакіравання, Брацтва праваслаўнай моладзі і самі прыхаджане.

Сябры і дабрачынцы прыхода ў Ячне сустрэліся на запусным балю. Як заўсёды, мерапрыемства суправаджала беларуская музыка. Кожны жадаючы таксама прыняў удзел у аўкцыёне, у якім можна было купіць, між іншым, майку, падпісаную ўсімі гульцамі клуба «Ягелонія» Беласток, іконы ці мяч падпісаны лідарам гурту «Lady Pаnk» Янушам Панасевічам і Янам Барысевічам. Ужо традыцыяй балю сталі аўкцыёны каштоўных прадметаў, з якіх грошы будуць перададзеныя Прыхадскому фонду ў Ячне.

— Хачу шчыра сказаць, што я шчаслівы, што ў гэтай цудоўнай зале знаходзіцца так шмат людзей. Асноўная мэта нашай сустрэчы — інтэграцыя ўсіх жыхароў Сакольскага павета, — сказаў у прывітальным слове настаяцель прыхода ў Ячне, айцец Пятро Ганчарук. — Трэба памятаць аб тым, што мы павінны працаваць разам для нашай, так бы мовіць, малой радзімы. Дзякую, што вы прыйшлі, бо без вас баль не мог бы адбыцца. Наша сустрэча, акрамя інтэграцыі, таксама накіравана на падтрымку нашай невялікай парафіі, якая зараз налічвае менш чым 200 чалавек.

Таксама і ў гэтым годзе на агульны лік больш за ста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF