Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

„Zdjęcie z koniem. Reportaże z Gródka i okolic”

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Я ведаю Гарадок і яго ваколіцы. Я ж родам з гэтай зямлі. Як і іншыя, якія жылі тут і якіх апісала Дарота Сульжык у сваёй кнізе з аранжавымі вокладкамі і са здымкам дзедкі, стаяўшага з канём. Мне толькі здавалася, што ведаю Гарадок!

Менавіта ў Гарадку 19 кастрычніка 2019 года адбылася прамоцыя яе кнігі п.з. «Zdjęcie z koniem. Reportaże z Gródka i okolic». Гэта зборнік з 16 рэпартажаў з Гарадка, яго ваколіц і іншых месцаў Падляшша. Рэпартажы былі створаны ў 1992-2015 гадах і друкаваліся ў «Часопісе».

На вокладцы згаданай кнігі змешчана фота дзеда Дароты — Мікалая Кузьміча. Як я даведаўся ад бацькі Дароты, які быў на прамоцыі кнігі, яе дзед быў хросным бацькам майго бацькі, таксама Мікалая.

Не так даўно я прачытаў кнігу Монікі Шнайдэрман «Pusty las». Я таксама быў на яе аўтарскай сустрэчы. Аўтарка часта кажа, што «жывучы, мы займаем месца тых, хто быў перад намі, гэта відавочная чарговасць спраў». З інфармацыі аб кніжцы на сайце выдавецтва «Czarne» можам прачытаць: «Пусты лес» гэта аповед аўтаркі пра Валавец, бэскідскую вёску, з якой па чарзе знікалі шукаючыя шчасця за акіянам беднякі, візіянерскія нафтавікі, яўрэі, цыганы і лэмкі. Гэта таксама даніна павагі да гэтага месца на зямлі, яго гісторыі, прыроды і яе жыхароў».

Доўгі час хадзіла за мною тэма «Пустога, старога саду». На самой справе нават вельмі доўга. Такія «пустыя сады» заўсёды былі побач са мной. На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF