Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

Ніхто не можа быць чарговым нумарам

Ганна КАНДРАЦЮК

Той, хто паглядзіць новы спектакль Іаанны Троц «Ніхто не можа быць чарговым нумарам», з агідай падумае пра фашызм. Да гэтага схіліць непапраўная гібель манашкі Марыі Скабцовай, замардаванай два дні да вызвалення канцлагера Равенсбрук. У канцлагер патрапіла за ратаванне яўрэяў. Да адважных рашэнняў натхніць яе спачуванне. Марыя Скабцова (1891-1945), сучасная святая Рускай Праваслаўнай Царквы, як ніхто, зведае жах адчужанасці і прыніжэння.

Жыццё гэтай незвычайнай жанчыны здаецца неверагодным, — піша а. Генрык Папроцкі. — Яна, прызнаная ў літаратурным свеце паэтэса, адкідае бляск багемнага жыцця, дапытвае ў свайго епіскапа, ці можа яна, маючы за сабой два няўдалыя сужонствы, стаць манашкай, ды не такой манашкай з манастыра, а такой, што будзе жыць сярод людзей і несці дапамогу дэградаваным людзям вуліцы. Для кансерватыўных прадстаўнікоў эміграцыі яе жыццё явілася адным вялікім скандалам або шаленствам (яны відавочна не чулі слоў Апостала Паўла «Мы шалёныя для Хрыста», 1 Кар. 1, 23). Гэтая цудоўная жанчына ва ўмовах эканамічнага крызісу і нястачы грошай арганізавала чатыры асяродкі дапамогі, у тым дом для састарэлых, дом для бяздомных сужонстваў ды сталоўку для беспрацоўных. Калі ў акупаванай Францыі пачаўся праслед яўрэяў, матушка Марыя рашылася ратаваць іх. Яна знаходзіла прытулак для бяздомных дзяцей, у якіх ужо вывезлі бацькоў у Аўшвіц. Ёй, манашцы, удалося прабіцца на зімовы веладром, дзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF