Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

Анатолю Сысу было б 60

Міра ЛУКША

Анатоль Сыс: «Нарадзіўся я і вырас у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Мая хата стаіць на гарадзішчы Зарубінецкай і Мілаградскай культур. Гэта III-IV стагоддзі да нашай эры. Яшчэ мая маці і бацька ў 50-х гадах удзельнічалі ў раскопках пад кіраўніцтвам прафесар Мальнікоўскай. Бацька на самазвале адвозіў скрыні са знаходкамі ў Рэчыцу на цягнік, а адтуль іх адпраўлялі ў Маскву, Ленінград. Гэта мае аднагодкі хадзілі па лясах, снарады капалі, а я з дзяцінства саматугам капаў чарапкі, маністы, крамянёвыя наканечнікі стрэлаў ды насіў у мясцовы краязнаўчы музей. Я, дарэчы, часта жартую, што сталіца Беларусі — Гарошкаў, бо першага глінянага каня знайшлі на маім гародзе, як бульбу капалі».

25 кастрычніка ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» наладзіць літаратурна-музычную імпрэзу, прысвечаную 60-годдзю з дня нараджэння Анатоля Сыса — паэтычнае свята «Агмень». Літаратурны фестываль раней кожны год праходзіў у Гарошкаве, ля ягонай хаты, і збіраў дзясяткі аматараў творчасці і сяброў Анатоля, а сёлета пашырыў фармат і праводзіўся ў сталіцы. Да свята далучыліся і тыя, хто традыцыйна браў удзел у імпрэзе, і тыя, хто раней не наведваў мерапрыемстваў фестывалю, асабліва моладзь, для якой аўтар стаў легендай. Драматург і літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў распавёў пра сваю новую кнігу, якая будзе прысвечана акурат Анатолю Сысу і створанаму паэтам міфу. Леанід Галубовіч прыгадаў некалькі эпізодаў і сустрэч з Сысам яшчэ на пачатку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF