Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

Генетычны алфавіт (ч.5)

Віктар Сазонаў

Чальца Палітбюро гэта тэма зацікавіла, як дзіця разабраны гадзіннік. Вельмі ён цікавіўся нацыянальнымі асаблівасцямі. Бо быў пастаўлены, каб знішчыць іх на бязмежных абшарах Савецкага Саюза раз і назаўсёды.

— Дык, а што тут гаварыць?! — уздыхнуў разведчык. — Ну, добра, скажу. Табе скажу. Толькі памятай, што гэта інфармацыя сакрэтная. Некалі вялікі князь Вітаўт браў да сябе на службу маладых татараў. То паставіў перад імі ўмову, каб прыязджалі толькі халастыя і жаніліся з мясцовымі беларускамі. А ўсё астатняе маглі пакідаць сваё, уключаючы і веру, і традыцыі. Ну дык, ад тых беларусак такія татары нарадзіліся, што многія станавіліся большымі беларусамі, чым некаторыя мясцовыя. Служылі князю як родныя. Не так, як нашы расійскія татары, што супраць Расіі з кожнай спрыяльнай і неспрыяльнай нагоды падымаліся. Вось якая ў тых беларусак моцная генетыка. Татарскае семя перацерці можа, як млын збожжа.

— А што вядома ўвогуле ў гэтай справе з тым падкідным амерыканскім шпіёнам? Усё распавядай.

— Тое-сёе нам вядома. Але не ўсё. Нашы інфарматары паведамілі, што амерыканцы ўжо прыгледзелі ў Беларусі закаханую пару. Як толькі дзяўчына вырашыць парушыць савецкую жаночую этыку, ну, як тут сказаць, як вырашыць аддацца свайму абранніку, іх амерыканскі агент падсуне ёй адмысловы напой. Падалье яго ў віно ці падсыпле ў ежу. Або зробіць што іншае, каб яна захварэла і страціла прытомнасць, ці яшчэ што падобнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF