Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

Тут спатыкаюцца Захад з Усходам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пад такім лозунгам 25 і 26 верасня адбыўся ў Беластоку шосты Усходні эканамічны кангрэс. Адзін са шматлікіх панэляў быў прысвечаны пытанню сухога порта на еўразійскім транспартным шляху.

Яаніцыюш Назарка, дырэктар Кітайска-Усходнееўрапейскага інстытута лагістыкі і абслугі, загадчык факультэта інжынерыі кіравання Беластоцкай палітэхнікі: — Шансы развіцця ствараюць новыя камунікацыйныя шляхі. Частка з іх рэалізуецца, гэта пан’еўрапейскія магістралі. З’явілася і кітайская ініцыятыва новага Шаўковага шляху. Гэта стварае нашаму ваяводству, якое не ў шарэнзе лідараў гаспадарчага развіцця, непаўторны шанс стварэння сеці мультымадальных лагістычных вузлоў, якія б звязвалі з сабою чыгуначны, дарожны, паветраны ці нават трубаправодны транспарт.

Катажына Чэрэвач-Філіповіч, факультэт інжынерыі кіравання Беластоцкай палітэхнікі: — Каб наша ваяводства развівалася ў задавальняючых мерах, мусім бегчы хутчэй за іншых. І дзеля гэтага мы павінны шукаць штораз то новых інструментаў, якія дазволяць дынамізаваць нашу гаспадарку. 72% ПДВ на душу ад краёвай сярэдняй не задавальняе нас. Таму, магчыма, сухі порт дазволіў бы нам аблегчыць той хутчэйшы бег. Наша ваяводства знаходзіцца не толькі на ўсходняй граніцы так нашай краіны, як і Еўрасаюза. Але заўважце, што большасць тае еўрасаюзнае граніцы, якая знаходзіцца ў нашым ваяводстве, гэта граніца між ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС). Значыць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF