Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

Беларуская культура зачаравала сядльчан

Івона БОБРЫК

У Хлевісках каля Седльцаў адбыўся «Вечар з беларускай культурай». У гэтых ваколіцах гэта даволі ўнікальная падзея. Раней такога роду мерапрыемства прайшло ў чэрвені 2008 года ў Падляшскай акадэміі (у цяперашні час Прыродазнаўча-гуманітарны ўніверсітэт у Седльцах). Пра выразна вялікую зацікаўленасць беларускай культурай сведчыла вялікая колькасць наведвальнікаў у Доме творчай працы «Рэймантоўка», у якім праходзіў беларускі вечар. Адкрыў ён шэраг сустрэч пад лозунгам «Давайце лепш пазнаёмімся...», ініцыяваных Сядлецкім грамадска-культурным аб’яднаннем «Брама». Старшыня гэтай арганізацыі Збігнеў Півоньскі адзначыў вялікую запатрабаванасць на такога роду сустрэчы: «Сёння ў нашым атачэнні часта сутыкаемся з неразуменнем іншасці. Гэта часта прыводзіць да агрэсіі. Лягчэй сустрэць такія паводзіны, калі ты не ведаеш адзін аднаго. Пасля знаёмства адзін з адным часта прыходзім да высновы, што ён выдатны чалавек ці яны цудоўныя людзі. Культура — выдатны носьбіт узаемнага пазнання. Менавіта таму наша аб’яднанне вырашыла арганізаваць шэраг сустрэч, прысвечаных розным нацыям. З вялікім задавальненнем мы пачалі з беларусамі, бо яны нашы самыя блізкія суседзі».

Даклад «Шматкультурнае Падляшша — беларусы ў Польшчы» зачытаў доктар габілітаваны Адам Бобрык, прафесар Прыродазнаўча-гуманітарнага ўніверістэта ў Седльцах. Звярнуў ён увагу, што Падляшша — цяпер самы большы шматкультурны рэгіён Польшчы. Жывуць там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF