Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

Ой!

Ганна КАНДРАЦЮК

Аліна ВАЎРАНЮК, дачка настаўнікаў Ларысы і Сцяпана Бурылаў. Шчаслівае дзяцінства правяла ў школе ў вёсцы Маліннікі. Спявала ў школьным хоры і на конкурсах беларускай і савецкай песні. Пераехала з бацькамі, бабуляй і сястрой у БельскПадляшскі і патрапіла ў „беларускі” ліцэй. Там спявала з «Дзявочымі ноткамі», дэкламавала вершы і вышывала з Зінаідай Дэмянюк. Пасля ліцэя апынулася ў Беластоку, дзе скончыла ўніверсітэт і атрымала званне магістра пачатковага навучання. У той час актыўна дзейнічала на Радыё Акадэра і менш актыўна ў тэатры «Кляпс». У 1988 г. вярнулася ў Бельск і стала настаўніцай класаў 13 у Пачатковай школе № 3. Пасябравала з Марылькай Базылюк і з басаўцамі, хадзіла на рэйды. Спявала ў «Маланцы». Стала шчаслівай жонкай Міколы. Нарадзіла Аляксандра і Ніну. Пачала працу настаўніцы ў Пачатковай школе № 4 імя Сібіракоў у Беластоку. Працавала метадысткай пачатковага навучання. Працавала таксама ў Гімназіі № 7 у Беластоку. Працуючы ў пачатковай школе і гімназіі, пачала чарговы раз навуку ў Беластоцкім універсітэце і атрымала званне магістра беларускай філалогіі (магістарская праца пра творчасць Анатоля Сыса).

Звыш 20 год вядзе тэатральныя гурткі, майстаркласы для вучняў і настаўнікаў, этнаграфічныя летнікі. Аўтарка адукацыйнага пакета да класаў 13: «Сцэнарыі заняткаў па беларускай мове для 1 класа пачатковай школы», «Лемантар. Падручнік па беларускай мове для 2 класа пачатковай школы», «Кругагод. Падручнік па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF