Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

Час памяці (2)

Яўген ВАПА

Тыдзень назад у гэтым месцы пісаў я, між іншым, пра магчымыя паслядоўнасці перайменавання раднымі Беластока вуліцы Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі” на вуліцу Падляшскую. Крык, абурэнне, пратэсты, страшанне радных і прыхільнікаў перайменавання пракаціліся не толькі па Падляшскай зямлі, але і па ўсёй Польшчы. Зразумела, што наймацней у гэтай справе выказваліся верхаводы і пешкі з Інстытута нацыянальнай памяці. У такой сітуацыі «натуральнай» паслядоўнасцю была рэакцыя падляшскага ваяводы Багдана Пашкоўскага, які аспрэчыў пастанову радных і забараніў увесці яе ў жыццё да канчатковага ім разгляду. Аргументацыю ваяводы чытайце на чацвёртай старонцы.

У мінулы панядзелак вечарам на антэне беластоцкага аддзела Польскага тэлебачання прайшла дыскусія з удзелам прафесара Алега Латышонка — старшыні Беларускага гістарычнага таварыства, Пётра Лапінскага з бюро па ўвекавечанні змагання і пакутніцтва ІНП у Беластоку, Агнешкі Жашэўскай — беластоцкай раднай з Права і справядлівасці, якая адначасна старшынюе Рэгіянальнай секцыі асветы і выхавання незалежнага прафсаюза „Салідарнасць”. Адно крэсла пуставала, бо запрашэння не прынялі ні радныя Форуму меншасцей Падляшша, якія былі ініцыятарамі змены назвы вуліцы, ні радныя клуба Грамадзянскай платформы, якія падтрымалі ініцыятыву і вынікам галасавання 13:12 надалі ход зменам. Вялікая шкада, што не з’явіліся яны ў студыі, каб сваёй прысутнасцю і аргументацыяй уступіць у палітычна-гістарычную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF