Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

Усё мне баліць

Міраслаў ГРЫКА

Свет, у якім мы жывем, здаецца, усё больш і больш становіцца віртуальным бытам. Штосьці выходзіць з яго і праз імгненне знікае. Затым узнікае зноў, але ў іншай форме, у іншай перспектыве. Як марская хваля — ніколі не вызначаная па месцы, часе і форме — ніколі не аднолькавая, таму кожны раз іншая, новая, невядомая... Як, скажам, Мексіка, якая зноў з’явілася як рэальны быт у... сусветных СМІ. На гэты раз з за выпадковага забойства нявіннай сям’і мармонаў. Сусветная грамадская думка даведалася такім чынам, што Мексіка — гэта краіна жорсткіх нарка-мафійных разборак, поўная гвалту і беззаконня. Аднак нікога не хвалюе, што нармальныя людзі жывуць там са сваімі штодзённымі клопатамі і праблемамі. Але і маюць свае радасці і поспехі. Да гэтага забойства Мексіка таксама была, але як бы яе зусім не было. Калі няма ніякіх падзей — вайны, катастроф ці нават дурной заявы мясцовага палітыка — значыць, у СМІ не ўзнікае ажыятаж, таму тое не існуе. Што ёсць штосьці такое, як Афрыка, ніхто не сумняваецца. Толькі для большасці Афрыка — толькі геаграфічнае паняцце. Ну, яшчэ негры і жырафы. Наўрад ці хто звязвае яе з Суданам ці Йеменам, краінамі, якія на працягу многіх гадоў сплываюць крывёй ад войнаў, генацыду і голаду. І напэўна, толькі нешматлікія ведаюць, што самая маленькая афрыканская краіна — Гамбія, радзіма славутага воіна Кунта Кінтэ. Толькі ў гэтых двух кантэкстах усё яшчэ пішуць аб Гамбіі. Гэтак жа, як пра селебрыці Ёлю Рутовіч з яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF