Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

Дэпутаты Каліноўскага (3)

Віктар САЗОНАЎ

Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Свіслачы, да якога 27 кастрычніка гэтага года па даўно вызначаным і многа раз пройдзеным маршруце падышлі ўдзельнікі ўрачыстай акцыі па ўшанаванні паўстанцаў і іншых палеглых за Беларусь ваяроў, ззяў у промнях ласкавага сонейка, якое ў гэты дзень вітала прысутных надзвычайнай цеплынёй. У Беларусі гэта адзіны помнік вялікаму кіраўніку паўстання 1863-1864 гадоў. Ёсць Каліноўскаму помнікі ў Польшчы, ёсць у Літве. У любай жа Беларусі кіраўнік паўстанцаў з паўнавартаснага ўшанавання дзяржавай мае толькі шыльду ў Мінску, ды бюст у Свіслачы. Іншыя памятныя знакі, яму, ды другім паўстанцам, паставілі ўдзячныя нашчадкі з пазадзяржаўных структур. І ў Якушоўцы, на радавой сядзібе Каліноўскіх паставілі, і ў іншых месцах, за што неаднаразова заплацілі пераследамі з боку ўлад ды карамі. Ну што ж, нялёгка быць Дэпутатамі Каліноўскага ў Беларусі. Але іх гэта не спыняе. Актывісты традыцыйна прыйшлі ўшанаваць памяць сваіх славутых продкаў і ў гэтым годзе.

З Ліды, з Ваўкавыска, з Мінска... Ну і, канешне, з Гародні. І ясна, што з самой Свіслачы. Са знічкамі, лампадамі, кветкамі, сцягамі... З бела-чырвона-белымі сцягамі, вядома ж. Праўда, не ўсе. Некаторыя вырашылі, што ў гэты гарачы перадвыбарчы перыяд (а ў Беларусі ідуць парламенцкія выбары) ім трэба пагуляць у агітацыйную кампанію акурат у гэты дзень. Ну, тут кожны хай вырашае для сябе, што яму сапраўды важна, паспрабаваць стаць дэпутатам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF