Ніва № 46 (3314), 17 лістапада 2019 г.

У «Васілёчкаў» 55-гадовая гісторыя

Аляксей МАРОЗ

Размова з Нінай Бялецкай — шматгадовым арганізацыйным кіраўніком Беларускага хору песні і танца «Васілёчкі», які адзначае 55годдзе сваёй дзейнасці.

— 23 лістапада ў спартыўнай зале Пачатковай школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім адбудуцца святкаванні юбілею 55-годдзя дзейнасці Беларускага хору песні і танца «Васілёчкі», у якім Вы шмат гадоў з’яўляецеся арганізацыйным кіраўніком. Які парадак юбілейнага мерапрыемства?

— Дэталёвы парадак святкавання яшчэ дапрацоўваецца. Зараз магу сказаць, што наш хор будзе некалькі разоў выходзіць перад публіку спяваць і танцаваць. Пасля першага нашага выступу запрэзентуецца калектыў з Кобрына, пасля другога — хор «Арляне» з Орлі. Спеў будзем папаўняць фрагментамі беларускіх народных танцаў. У час трэцяга нашага выступу прадбачваем прамовы запрошаных гасцей і ўручэнне ўзнагарод, калі такія будуць. Юбілейны канцэрт закончыць твор «Казацкае вяселле», але парадак мерапрыемства можа яшчэ крыху памяняцца.

— Я быў на некалькіх папярэдніх юбілеях «Васілёчкаў» і тады канцэртная зала Бельскага дома культуры была бітком набітая. У спартзале «тройкі» будзе яшчэ больш месца для публікі.

— Арганізуем мерапрыемства ў спартыўнай зале, у якой можа памясціцца многа асоб. Уступ на юбілейны канцэрт свабодны. Карыстаючыся прыхільнасцю масмедыяў, якія згадзіліся ўзяць патранат над нашым мерапрыемствам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF