Ніва № 45 (3313), 10 лістапада 2019 г.

Мастацтва Марка Сапёлкі

Аляксей МАРОЗ

На адкрыццё экспазіцыі жывапісу і разьбы гайнаўскага мастака Марка Сапёлкі, якое 27 кастрычніка адбылося ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, прыйшлі гайнаўскія жывапісцы — прафесіяналы і аматары. Частка з іх разам з Маркам Сапёлкам займаліся ў Майстэрні мастацкіх тэхнік, якая дзейнічала ў Гайнаўскім белмузеі. Сабраныя захапляліся перш за ўсё краявідамі, намаляванымі алейнымі фарбамі, якіх некалькі дзясяткаў апынулася на выставе. На цікавых працах адлюстраваны панарамы рэк Нарвы, Нараўкі, Семяноўскага заліву і наваколля Белавежскай пушчы. Марко Сапёлка прымаў удзел у дзясятках пленэраў і часта малюе алейнымі фарбамі на прыродзе. На выставе можна было прасачыць як мастак адыходзіць ад рэалістычнага адлюстроўвання рэчаіснасці ў бок паказвання акружаючага свету з большай стаўкай на свае эмоцыі і пачуцці. Марко Сапёлка паказаў на экспазіцыі ў белмузеі дзве скульптуры, выкананыя ў драўніне пад наглядам мастака з Беларусі Аляксандра Лазеркі. Гайнаўскі мастак апошнім часам моцна зацікавіўся беларускімі народнымі матывамі і хоча спраўдзіць свае магчымасці ў новым напрамку мастацтва якраз з іх выкарыстаннем.

Выставу жывапісу Марка Сапёлкі адкрыў дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк. Адзначыў ён здольнасці і добры варштат непрафесійнага гайнаўскага мастака і прыгадаў, што экспазіцыя ладзіцца ў рамках праекта «Беларускі алфавіт мастацтва», а альбом з рэпрадукцыямі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF