Ніва № 45 (3313), 10 лістапада 2019 г.

«Дакажыце, што няма Гуменюка»

Выйшла ў свет трэцяя пасмяротная кніга беларускага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка. Сёлета 24 верасня яму споўнілася б 50 гадоў. У 2013 годзе адбылася трагедыя — Юры Гумянюк выпаў з дзявятага паверха інтэрната ў Гродне па вуліцы Сухамбаева, што знаходзіцца побач з ягоным домам. Прычына ягонай смерці па-ранейшаму застаецца таямніцай. Пахаваны ён на гарадзенскім могільніку ва ўрочышчы «Сакрэт».

Юрый Гумянюк скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, аддзяленне паланістыкі. Сябра Таварыства вольных літаратараў, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацак, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994), «Рытуал» (Полацак, 1999), «Вуліца тыгровых архідэяў. Вершы 1987-2003» (Беласток, 2003) і рамана «Апосталы нірваны» („Калоссе», № 2-3, 1995). Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага тэатра лялек, карэспандэнтам газеты „Пагоня», быў пастаянным аўтарам штомесячніка „Часопіс”. Працаваў для Беларускай службы Польскага Радыё для Замежжа і для Радыё Рацыя. Аўтар п’ес для дзяцей «Баль у барона Мюнхаўзена» (1993), «Таямніца залатога пярсцёнка» (1998), «Каляднае падарожжа» (1999), пастаўленых у Гарадзенскім тэатры лялек, дакументальнай сагі «Прывід даўніх Крэсаў» (2004-2005); шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатр. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаха «Калосьсе». Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша», а таксама асобныя выканаўцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF