Ніва № 45 (3313), 10 лістапада 2019 г.

У Орлю лячу як на крылах

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Лідзіяй МУРАЎСКАЙ з Орлі, у дзявоцтве Нестэровіч, 1936 года нараджэння, зараз пенсіянеркай,

жыхаркай Любліна, раней настаўніцай і выкладчыцай рускай мовы.

— Ці Вы помніце сваіх дзядоў? Ці дома ўспаміналася пра бежанства?

— Не знала я дзядоў ні з боку маці з Крывой, ні з боку бацькі з Орлі. У бежанстве былі ў Самары бацька Канстанцін з сёстрамі Шурай, Галенай і Нінай ды іхнімі бацькамі. Расказвалі, што бацька служыў у Чапаева.

— Ці Вашы бацькі ўспаміналі жыдоў?

— З жыдамі бацька жыў добра; бацькі тады жылі па вуліцы Пасвятнай. Кожнага вечара заходзіла да нас сужонства Зэйман і Голда. Прыходзіў заўсёды ў доўгім кажусе, і гуляў са мною: я яго ганіла, а ён уцякаў ад мяне. І тыя жыды ў час акупацыі, калі яшчэ не было гета, мелі ў нас прыгатаванае сховішча на вышках у аборы і стадоле. Мелі яны бадай двое дзяцей і тыя дзеці выгаварыліся перад немцамі пра сваіх бацькоў. Маіх бацькоў уратавала тое, што бацька гнаў добрую самагонку і частаваў ёю немцаў, калі прыходзілі да бацькі, а мама рабіла добрыя каўбасы; і дзякуючы таму да бацькоў не прычапіліся.

Калі жыдоў вывезлі, то іх рэчы складвалі ў будынку сінагогі. Туды многія хадзілі патайком нешта сабе забраць. Маю старэйшую сястру Кацю захапіў знянацку немец і калі яе вёў, яна тлумачыла, што з’яўляецца сіратою і таму туды пайшла. Гэта ўзрушыла яго, сказаў ёй вярнуцца і набраць з тае сінагогі. То Каця прынесла дадому (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF