Ніва № 45 (3313), 10 лістапада 2019 г.

Генетычны алфавіт (ч. 4)

Віктар САЗОНАЎ

Маланка гэтым разам была настолькі рэзкай і кароткай, што яе святло на імгненне сказіла на сцяне партрэтную выяву Фелікса Дзяржынскага настолькі, што здавалася, быццам той страляе з пісталета сістэмы „Маўзер” прама ў суразмоўцаў. Але грукат перуна пагрэбаваў далятаць да слыху старых крамлёўскіх прыяцеляў і ўсё скончылася толькі скажэннем выявы. Стрэл не адбыўся. Толькі вецер паласнуў дажджом па шыбе і завыў ваўком. А Фелікс Эдмундавіч на партрэце праз хвіліну зноў набыў пачатковы выгляд, нададзены яму савецкім мастаком.

— Ну, давай да справы, — прапанаваў чалец Палітбюро, ён жа апаратчык палітычных структур, ён жа высокапастаўлены партыйны работнік, ён жа... (далей засакрэчана). — Раз паклікаў ноччу, то нешта важнае. Не красці ж яблыкі ў сад да бабкі Мані паклікаў. Можа заробкі ў нашых рабочых не адпавядаюць мажлівасці выжыць?

— У нашага ведамства больш высокія задачы, чым заробкі рабочых і іх здольнасці да выжывання, — буркнуў суразмоўца.

— Ну так-так, — пагадзіўся госць.

Абодва замоўклі рэзка і як па камандзе. Калі камуністы сцвярджаюць, што ў іх аднолькавыя думкі, то гэтым разам тое было праўдай. Пасля слоў „у нашага ведамства больш высокія задачы, чым заробкі рабочых і іх здольнасць да выжывання” абодва суразмоўцы з сорамам прыпомнілі нядаўні поўны правал іх дзейнасці, калі падчас урачыстага ўезду ў Крэмль экіпажаў касмічных караблёў „Саюз-4” і „Саюз-5” адбыўся замах на самога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF