Ніва № 45 (3313), 10 лістапада 2019 г.

Тут спатыкаюцца Захад з Усходам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пад такім лозунгам 25 і 26 верасня адбыўся ў Беластоку шосты Усходні эканамічны кангрэс. Адзін са шматлікіх панэляў быў прысвечаны выклікам будучыні для Усходняй Польшчы.

Артур Собань, віцэ-міністр інвестыцыі і развіцця: — Інфраструктурныя сродкі для Усходняй Польшчы ў бягучай бюджэтнай перспектыве на транспартную інфраструктуру — на дарогі, чыгунку, куплю табару — ужо падзелены; астаюцца яшчэ сродкі для прадпрыемстваў, на іх ініцыятыўную інкубацыю і развіццё.

Дарыюш Стэфанюк, віцэ-маршалак Люблінскага ваяводства: — Люблінскае ваяводства мае ўсяго 46% даходу на асобу ў параўнанні з еўрасаюзнай сярэдняй, і каля 70% адносна сярэдняй для Польшчы. Такая сітуацыя з’яўляецца вынікам шматгадовых занядбанняў і цягам 15 гадоў мы не былі ў змозе ўсё надрабіць. Лічу, што падтрымка для Усходняй Польшчы павінна быць размеркавана раўнаважна, не толькі для ваяводскіх цэнтраў; у Люблінскім ваяводстве ад гэтага найбольш скарыстаў Люблін: дарогі ці сродкі камунікацыі. Але ёсць меншыя асяродкі, якім пагражае выключэнне. Калі глянуць на выключаныя гарады Польшчы, якія трацяць свае гаспадарчыя функцыі, гэта невялікія гарады на Усходняй сцяне. І калі маем праграму, мэтай якой раўнанне шанцаў, то тыя сродкі павінны прызначацца на развіццё тых меншых гарадоў. Для прыкладу веладарога GreenVelo — гэта выдатная ініцыятыва, але я б хацеў, каб на ўсёй яе працягласці была веладарожка, а не трэба было лавіраваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF