Ніва № 45 (3313), 10 лістапада 2019 г.

Пяюць сем’і пабеларуску

Міра ЛУКША

«Пявучыя сем’і» — адна з навейшых ініцыятыў Беларускага грамадскакультурнага таварыства, задуманая яшчэ сакратаром БГКТ Валянцінай Ласкевіч. Пяты раз запар у сядзібу Галоўнага праўлення па вуліцы Варшаўскай, 11, у Беластоку збіраюцца аматары беларускай песні — слухачы і выканаўцы, якіх не зможа асенняя аўра, для якіх гэта яшчэ адна сустрэча з роднай песняй. У фінансаванні мерапрыемства БГКТ дапамагло Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

— Вельмі прыемна прымаць вас у сценах Беларускага таварыства пры нагодзе «Пявучых сем’яў», — пачаў імпрэзу намеснік старшыні ГП БГКТ Васіль Сегень. — Вітаю перш за ўсё выканаўцаў песень, тых, хто іх рыхтаваў, і ўсіх тых, хто прыйшоў дапамагаць ім сваёй прысутнасцю ў самых лепшых выкананнях беларускай песні. Ад сёлета гэта не конкурс, а агляд, без конкурснай асновы, без вылучаных месцаў. Але гэта не абазначае, што ніякіх узнагарод — ці хутчэй падарункаў, не будзе. Пяты раз выступаюць сем’і, якія не пасаромеліся падзяліцца сваім спевам з публікай, якая багата сабралася ў зале, каб паслухаць родную песню. Я хачу пажадаць спевакам, якія ўпершыню прыбылі на мерапрыемства, каб гэта не было іх першае выступленне на сцэне, і нашага таварыства, і іншых беларускіх сцэн. І падзякаваць, што вы спяваеце па-беларуску, не забываеце беларускіх песень; спадзяюся, што будзеце пераказваць, перадаваць беларускую песню юным артыстам. А гэта сведчанне толькі таго, што беларуская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF