Ніва № 45 (3313), 10 лістапада 2019 г.

Заўсёды ў маім класе ёсць Пагоня

Ганна КАНДРАЦЮК

Тамара Бялькевіч родам з Кнаразоў каля БельскаПадляшскага. Закончыла Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці беларуская і руская філалогія. У школе ў Гарадку працавала 22 гады, а цяпер працуе ў Нарве. Жыве ў Беластоку.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Ужо ў пачатковай школе я ведала, што хачу працаваць з дзяцьмі. З сяброўкамі мы часта гулялі ў школу. Маёй марай была праца ў прадшколлі. Мне вельмі падабалася родная мова і я паступіла на беларускую філалогію ў Варшаву. Скончыла і праз два гады пачала працаваць у Гарадку.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Ідэалам настаўніка роднай мовы для мяне ёсць мая сяброўка Ніна Абрамюк.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Калі я працавала ў Гарадку, увесь час супрацоўнічала з Нінай Абрамюк са школы ў Нарве. Была гэта адна з бліжэйшых па адлегласці школ, з якой можна было наладзіць кантакт і арганізаваць рознага тыпу мерапрыемствы. А было гэтага многа, цікава і ёсць што ўспамінаць. Цяпер, калі я працую ў Нарве, думаю, што буду супрацоўнічаць са школай у Гарадку і яе настаўніцамі Эляй Раманчук і Аннай Грэсь.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— Пакрысе ад кожнай арганізацыі, якія ў нас дзейнічаюць, ідзе нейкая дапамога.

— Ці ведзяце ў школе беларускія праекты для сваіх вучняў? Калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF