Ніва № 45 (3313), 10 лістапада 2019 г.
Час памяціЯўген ВАПАПачатак мінулага тыдня ў беларуска-праваслаўнай прасторы Падляшша прайшоў пад дзвюма знамянальнымі падзеямі. Праграма сесіі рады горада Беластока ў панядзелак 28 кастрычніка прадвяшчала вялікія эмоцыі. А ўсё дзякуючы пункту ў праграме, які меў вынесці на галасаванне перайменаванне вуліцы імя Зыгмунта Шэндзеляжа псеўданім „Лупашка” на вуліцу Падляшскую. Прыгадайма, што ў камандзіра „Лупашкі” і яго жаўнераў ёсць на сумленні цывільныя ахвяры з ліку літоўцаў Віленшчыны і праваслаўных беларусаў са спаленых падляшскіх вёсак Патока, Вілюкі і Доўгі Брод. Ініцыятарамі змены было чатырох праваслаўных радных з «Форуму меншасцей Падляшша» — членаў клуба Грамадзянскай платформы, які разам налічвае 16 радных, што складае большасць у беластоцкай гарадской радзе з 27 дэпутатаў. Здавалася б, што пры такой раскладцы галасоў апазіцыйны клуб Права і справядлівасці, той, які раней, маючы перавагу ў радзе папярэдняга склікання прыняў супярэчлівую назву вуліцы, не мае шанцаў у галасаванні. Але як аказалася на практыцы, змена назвы вуліцы адбылася пры перавазе толькі... аднаго голасу — трынаццаць да дванаццаці. Адкуль такое ўзялося? Па-першае двое радных з Грамадзянскай платформы Іавіта Худзік і Марцін Москва не прынялі ўдзелу ў пасяджэнні рады. Згаданыя асобы гэта вельмі блізкія супрацоўнікі лідара тутэйшай Грамадзянскай платформы Роберта Тышкевіча. Трэцяй асобай з гэтага клуба, якая прагаласавала разам з апазіцыяй, аказаўся былы футбаліст, а зараз (...) |