Ніва № 45 (3313), 10 лістапада 2019 г.

Дэпутаты Каліноўскага (2)

Віктар САЗОНАЎ

Надвор’е 27 кастрычніка ў Свіслачы было сапраўды цудоўнае. Я пра тое меў гонар крыху распавесці ў мінулым фельетоне „Дэпутаты Каліноўскага”. А ў гэтым хачу больш падрабязна расказаць пра саму арганізацыю мерапрыемства, на якое патрыёты з’язджаюцца ў Свіслач, каб ушанаваць памяць паўстанцаў і іншых ваяроў, што аддалі свае жыцці за Беларусь. А яшчэ хочацца крыху закрануць пра тое, як гэты невялічкі раённы цэнтр сустрэў гасцей.

Ну, з сустрэчай усё прасцей. Тут не толькі беларускія патрыёты, але і сённяшнія ўлады парушаць свае ўсталяваныя гадамі традыцыі не сталі. І на могілках, дзе пахаваны Віктар Каліноўскі, ужо як і ў мінулым годзе дзяжурылі людзі ў цывільным. Хоць па ўсім было бачна, што яны не цывільныя. Работа ў іх такая. Народ службовы, паднявольны, куды загадаюць, туды і мусяць ісці. Яны тут усіх ведаюць, і іх ужо ўсе пазнаюць таксама. Нават стромкую дзяўчыну, якая здымала ўсіх на відэа, а сваё аблічча захутала шалікам, таксама пазналі. Па фігуры. Фігура харошая. Відаць сочаць за ёй. Вось бы так нашы сілавікі сачылі за выкананнем заканадаўства і абаранялі правы суайчыннікаў на мірныя сходы! Выглядалі б гэтак жа хораша. У духоўным аспекце, вядома ж.

Ну а цяперашнія госці Свіслачы да камер даўно прывыклі. І да відэакамер, і да іншых, таму на тую апаратуру не рэагавалі. Хоць хацелася падысці і спытаць, ці ўсе сустрэчы з кандыдатамі ў дэпутаты свіслацкія сілавікі на відэа здымаюць. Бо афіцыйна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF