Ніва № 45 (3313), 10 лістапада 2019 г.

Што здарылася са светам, які пакінулі Валовічы сакальшчанам?

Уршуля ШУБЗДА

На пачатку лістапада з пахам згнілага лісця і шэрым краявідам аголеных дрэў, пачынаем задумвацца над канцом, і магчымым пачаткам нечага новага. Пастаянна наведваюць нас думкі аб гэтым, ці зможам разабрацца з чымсьці канчатковым і найбольш балючым. І не мяняе таго факт, што кожнаму нехта памёр і кожны калісьці памрэ — натуральнасць гэтага працэсу ўсё-такі не палягчае яго адабрэння. Менавіта таму прасцей за ўсё звярнуцца да ўяўленняў, можа крыху фальклорных, але якія стагоддзямі практыкаваліся беларусамі і былі моцна звязаны з жыццём. У той час варта падацца ў месцы, дзе, паводле мясцовых, жывыя могуць сустрэць памерлых, а ў Паўловічах памерлі не толькі няшчасныя каханкі, але і вялікая гісторыя таго месца.

Гэтым роздумам спрыяе дзень Усіх святых. Католікі 1 лістапада ўспамінаюць тых, якія сваім жыццём і верай у Бога заслужылі, каб цешыцца вечным жыццём у небе. 2 лістапада адзначаюцца Задушкі, у час якіх успамінаецца ўсіх блізкіх памерлых і тых, якія не знайшлі спакою на гэтай зямлі. Асаблівым часам з’яўляецца ноч з 1 па 2 лістапада калі, паводле вераванняў продкаў, на зямлю вяртаюцца душы звольненыя з чыстца. Задушкі найчасцей супадаюць з народным святам Дзяды. Нашы продкі ведалі як сустрэцца з блізкімі нам людзьмі і дапамагчы ім. Ніхто з нас не можа ўявіць, як будзе выглядаць цела пасля ўваскрэсення, нават калі мы ведаем інтэрпрэтацыю Касцёла. Нашы веды пра смерць — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF