Ніва № 44 (3312), 3 лістапада 2019 г.

«Бардаўская восень — 2019»

Аляксей МАРОЗ

ХХVІ Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2019» Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты» паспяхова арганізаваў 26 кастрычніка ў Гмінным асяродку культуры ў Орлі і і 27 кастрычніка ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. Публіку захапілі Сяргей Башлыкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч, «ILO&friends» і Яўген Барышнікаў.

Сёлетні выпуск «Бардаўскай восені» быў, так як юбілейны мінулагодні, няконкурсным. Удалося яго арганізаваць дзякуючы самаўрадавым сродкам, атрыманым з бюджэту Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і горада Беластока. Суарганізатарамі сёлетняга выпуску фестывалю былі Падляшская опера і філармонія ў Беластоку і Гмінны асяродак культуры ў Орлі.

— Цешуся, што «Бардаўская восень» як штогод завітала ў Орлю. Раней канцэрты адбываліся ў сінагозе, а цяпер маем вельмі прыгожую глядзельную залу. Выступіць Сяргей Башлыкевіч, які ўдзельнічае ў нашым фестывалі з 2014 года, — заявіў са сцэны Гміннага асяродка культуры ў Орлі старшыня Звязу «Шчыты» Лукаш Леанюк, адкрываючы ХХVІ Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2019». Выканаўцаў «Бардаўскай восені» і публіку прывітала таксама дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Орлі Карына Ярашэвіч.

— Мне ў 2014 годзе пашанцавала трапіць на «Бардаўскую восень» у якасці канкурсанта. Мяне тады тут, на Беласточчыне, уразілі беларускі рух і сяброўская атмасфера (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF