Ніва № 44 (3312), 3 лістапада 2019 г.

Свякроў была добрая, свёкар — не вельмі

Сяргей Чыгрын

Галіна Сліжэўская з Дзятлава была замужам за Міхаілам Сліжэўскім. І хоць Міхаіл за яе быў на два гады маладзейшы, ён моцна закахаўся ў магілёўскую дзяўчыну, якая прыехала ў Дзятлава па размеркаванні пасля заканчэння Магілёўскага педвучылішча. Спачатку працавала ў дзіцячым доме, потым выхавацелькай у дзіцячым садку і загадчыцай дзіцячага садка.

У Дзятлаве маладыя пазнаёміліся і ўзялі шлюб. Па словах Галіны Сліжэўскай, муж ужо памёр, а ёй сёлета споўнілася 80. На выгляд і не скажаш, што гэтай жанчыне шмат гадоў, бо выглядае яна значна маладзей. Гэта даволі шчырая, прыгожая і адкрытая жанчына.

Муж Галіны, Міхаіл Сліжэўскі, таксама быў не дзятлаўскі хлопец, а з Беластока. Ён нарадзіўся ў Беластоку 14 ліпеня 1941 года ў сям’і беларусаў Міхаіла Іванавіча і Надзеі Ігнатаўны Сліжэўскіх. Пра гэта сведчыць і пасведчанне аб нараджэнні, якое захавала і паказала мне Галіна Іосіфаўна Сліжэўская.

У сям’і Сліжэўскіх было трое дзяцей — Ірына, 1939 года нараджэння, Міхаіл — 1941 года нараджэння і Галіна — 1947 года нараджэння. Ірына і Міхаіл нарадзіліся ў Беластоку, а вось Галіна — у Дзятлаве. Пытаюся ў спадарыні Галіны: а чаго пакінулі Беласток вашы свёкар і свякроў? „Не пытайцеся лепш. Як распавядала мне свякроў, а яна была вельмі добрая жанчына, што спакою ім не давалі спачатку саветы, якія прыйшлі ў 1939 годзе, потым — немцы, а пасля вайны адразу сталі дакучаць палякі. Жыць там стала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF