Ніва № 44 (3312), 3 лістапада 2019 г.

Мінулае Белавежскай пушчы на аснове навейшых даследаванняў

Аляксей МАРОЗ

У час інаўгурацыі акадэмічнага года Універсітэта залатога веку ў Гайнаўцы, якая адбылася 16 кастрычніка ў Гайнаўскім доме культуры, з дакладам «Мінулае Белавежскай пушчы на аснове навейшых даследаванняў» выступіў прафесар Рафал Заплата з Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. Запрэзентаваў ён вынікі даследаванняў пушчы з прымяненнем новых тэхналогій. Прафесар Рафал Заплата ўдакладніў, што ў Белавежскай пушчы было знойдзена звыш трох тысяч археалагічных аб’ектаў, якія сведчаць аб прысутнасці ў мінулым у пушчы людзей, якія вялі ў ёй сельскагаспадарчую дзейнасць. Старшыня Універсітэта залатога веку ў Гайнаўцы Анатоль Ахрыцюк паведаміў аб размовах наконт больш шчыльнага супрацоўніцтва з прыгранічнымі раёнамі ў Рэспубліцы Беларусь, у рамках якога прадбачваецца магчымасць лячэння і адпачынку слухачоў УЗВ у санаторных установах у прыгранічнай паласе Брэстчыны і Гродзеншчыны. Старшыня падвёў вынікі дзейнасці ўніверсітэта ў апошнім годзе і запрэзентаваў планы дзейнасці гайнаўскага УЗВ на бліжэйшы акадэмічны год. Перад слухачамі ўніверсітэта з музычнай праграмай выступілі калектывы Гайнаўскага дома культуры.

Запрошаных гасцей і сабраных слухачоў-пенсінераў Універсітэта залатога веку ў Гайнаўцы прывітаў яго старшыня Анатоль Ахрыцюк. На інаўгурацыю акадэмічнага года УЗВ прыбыў прафесар Славамір Бакер, дырэктар Інстытута лясных навук Аддзялення будаўніцтва і навук аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF