Ніва № 44 (3312), 3 лістапада 2019 г.

Генетычны алфавіт (ч. 3)

Віктар САЗОНАЎ

— Тады СССР дакладна разваліцца, як гнілы калгасны хлеў. От, гэтыя калгасы! Яны безнадзейна і паслядоўна зарастаюць маляўнічымі вясковымі пейзажамі. Ці ж можна ў такой сітуацыі наладжваць адносіны з амерыканцамі? — задуменна прамыкаў сабе пад нос савецкі спецслужбовец. — Ды што тут гаварыць! Вайна — і тая прынесла б менш шкоды, чым такая палітыка.

А тут яшчэ кепскае надвор’е зусім не давала яму засяродзіцца, блытала думкі, і таму муляла ў яго развагах, як каменьчык у боце. Ці як мазоль з левага мезенца нагі, які чамусьці апынуўся на правай ягадзіцы.

— Ну няўжо ў такой вялікай краіне, як наша, нідзе няма добрага надвор’я? — нечакана для сябе стукнуў спецслужбовец кулаком па стале, ад чаго папяльнічка, што таксама, як дыск тэлефона, была з выявай герба Савецкага Саюза, перавярнулася дагары нагамі. Калі можна так сказаць пра папяльнічку „дагары нагамі”, вядома ж. Ці лепш сказаць — уніз гербам.

Дзверы ў кабінет імгненна адчыніліся, і туды шалёнай куляй ускочыў малады лейтэнант у форме, з васковым тварам без яўных прыкмет хоць якіх-небудзь чалавечых эмоцый.

— Дазвольце далажыць, — бадзёрым, але роўным голасам належнай гучнасці адрапартаваў ён. — Самае лепшае надвор’е зараз у Мінску, сталіцы Савецкай Беларусі. І ў яго ваколіцах у радыусе ста кіламетраў па прамой таксама такое ж. Праз дзве гадзіны трыццаць адну хвіліну сем з паловай секунд там наступіць цудоўная раніца. Тэмпература (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF