Ніва № 44 (3312), 3 лістапада 2019 г.
Польшча брамай на УсходАляксандра ВЯРБІЦКАГА7 кастрычніка ў беластоцкай Ваяводскай управе адбылася сустрэча, ладжаная Рэгіянальным асяродкам міжнароднай дэбаты, пад лозунгам „Польшча брамай на Усход — усходняя палітыка”. Мерапрыемства мела панэльны характар, выступоўцамі былі: Марцін Пшыдач — віцэміністр замежных спраў РП, праф. Яўген Мірановіч з Універсітэта ў Беластоку, Анджэй Пачобут з Саюза палякаў Беларусі, Агнешка РамашэўскаГузы — дырэктарка тэлеканала Белсат, д р Януш Вдзенчак з Лодзінскага ўніверсітэта ды Томаш Гжывачэўскі — журналіст. Сустрэчу мадэравала журналістка Марыя Пшэломец. Дэбату адкрыў падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі. Першым з панэлістаў узяў голас міністр Марцін Пшыдач. Сказаў ён, што мэтай польскай замежнай палітыкі з’яўляецца такое фармаванне асяроддзя вакол Польшчы, каб яно спрыяла гаспадарчаму і палітычнаму інтарэсу дзяржавы, рэалізацыі канстытуцыйных задач. Прыгадаў ён апошнія факты, якія садзейнічаюць гэтым задачам. Гэта, м.інш. саміт НАТА ў Варшаве і рашэнне аб размяшчэнні натаўскіх войск у Польшчы. Палітыка Расіі імкнецца да дэстабілізацыі ў нашым рэгіёне і мы павінны прыкласці ўсе высілкі дзеля спынення гэтага. Таксама прымаюцца намаганні дзеля прыбліжэння балканскіх дзяржаў да еўрапейскіх і еўраатлантыцкіх структур; у выніку Чарнагорыя і Паўночная Македонія прыцягнуты да нашых мэт. Бо лічым, што гарантам бяспекі ў Еўропе і ў свеце з’яўляецца НАТА. Агнешка Рамашэўска-Гузы: — Польска-беларускія (...) |