Ніва № 44 (3312), 3 лістапада 2019 г.

Я найбольш цаню прадметны конкурс

Ганна Кандрацюк

Валянціна Бабулевіч (дзявочае прозвішча Грыгарук) нарадзілася ў вёсцы Кленікі на Гайнаўшчыне. У 1983 годзе закончыла Бельскі беларускі ліцэй і паступіла на беларускую філалогію Варшаўскага ўніверсітэта. Адразу пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1988 годзе пачала працу ў бельскай „тройцы”, у якой працуе ўжо 32і год. У 1991 годзе пачала выкладаць беларускую мову, раней тры гады працавала ў школьнай святліцы. У час працы ў школе паступіла на паслядыпломную адукацыю і закончыла паланістыку і алігафрэнапедагогіку. Праз 22 гады была членам Галоўнага камітэта алімпіяды беларускай мовы пры Варшаўскім універсітэце. З 2011 года з’яўляецца экспертам Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі ў Варшаве. Працуе ў Акруговай экзаменацыйнай камісіі ў Ломжы матуральным экзаменатарам па беларускай мове.

— Чаму Вы сталі настаўніцай беларускай мовы?

— Я ўжо ў дзяцінстве марыла стаць настаўніцай, пэўна таму, што заўсёды любіла дзяцей, ніколі не любіла адзіноты, цешылася, калі вакол мяне былі людзі. А настаўніцай якраз беларускай мовы я стала выпадкова. У мяне ўжо ад пачатковай школы былі два любімыя прадметы — матэматыка і беларуская мова. Паступіць на беларускую філалогію Варшаўскага ўніверсітэта заахвоціў мяне прафесар Аляксандр Баршчэўскі, які правёў з намі сустрэчу ў чацвёртым класе ліцэя.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— На сваёй дарозе ў дарослым жыцці я сустрэла двое (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF