Ніва № 44 (3312), 3 лістапада 2019 г.

Выбарчыя гонкі (3)

Яўген Вапа

У гэтым тыдні пазаварочваю яшчэ галаву Шаноўным Чытачам завершанымі ў Польшчы парламенцкімі выбарамі. Мінае трэці тыдзень ад іх правядзення, але на даляглядзе не відаць нейкага палітычнага супакою ці перамір’я паміж варагуючымі лагерамі. Проста тэрмін прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе не дазваляе палітыкам зняць нагу з выбарчай педалі. Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды мінае ў жніўні 2020 года. Канкрэтная дата чарговых прэзідэнцкіх выбараў яшчэ не прызначана. У адпаведнасці з канстытуцыяй пра яе рашае маршалак Сейма. Прэзідэнцкія выбары могуць быць праведзены не раней чымсьці 100 дзён і не пазней за 75 дзён перад заканчэннем паўнамоцтваў кіруючага прэзідэнта. На практыцы гэта абазначае, што выбары павінны адбыцца ў канцы красавіка або ў маі 2020 года.

Такі хуткі тэрмін чарговых выбараў абазначае, што на практыцы маем зараз у краіне перманентную палітычную кампанію пад загалоўкам «наш прэзідэнт». У новаабраным Сейме ўсе палітычныя групоўкі сваю палітычную актыўнасць і заканадаўчыя прапановы будуць разглядаць перш за ўсё і ў кантэксце шанцаў сваіх кандыдатаў на прэзідэнцкае крэсла ў Польшчы. Такім чынам не толькі палітычныя партыі, але і мы ўсе разам становімся заложнікамі чарговай палітычнай гульні. Такая сітуацыя, здаецца, нічога добрага не прадказвае для штодзённага суцішэння. Наадварот, добра відаць, што два варагуючыя лагеры хочуць правесці бой на смерць і жыццё, паколькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF