Ніва № 44 (3312), 3 лістапада 2019 г.

Дэпутаты Каліноўскага

Віктар САЗОНАЎ

Аўтобус на Свіслач, каб гарадзенцы маглі даехаць да месца, дзе сабраліся традыцыйна ўшанаваць памяць герояў палеглых за Радзіму падчас паўстання Кастуся Каліноўскага, прыехаў на месца збору своечасова. Прысутныя ўздыхнулі з палёгкай. Бо тое, што ён заказаны і дамоўлены, у сённяшніх беларускіх умовах яшчэ не дае гарантый, што прыедзе. Больш чым за два дзясяткі гадоў штогадовай акцыі патрыёты сутыкнуліся з мноствам варыянтаў з боку ўлад, каб сарваць даездку. То аўтобус у іх ламаўся, то колы спускаліся прама па дарозе, то міліцыя спыняла і штосьці папярэджвала... Усяго не пералічыш...

Але заўсёды даязджалі, бо на кожнае дзеянне, ёсць супрацьдзеянне. На кожную прыдумку з таго боку, ёсць напружаная праца інтэлекту з гэтага.

Вось і ў гэтым годзе, каб пазбегнуць таксама традыцыйных як і сама гэта акцыя пераследаў і пакаранняў, адзін з кандыдатаў у дэпутаты Максім Губарэвіч паслаў свіслацкім уладам паведамленне, што ён як кандыдат будзе ў Свіслачы праводзіць сустрэчы з выбарцамі. І на магіле Віктара Каліноўскага будзе праводзіць, і ля помніка Кастусю Каліноўскаму, і ля іх родавай сядзібы ў Якушоўцы...

А што, добрая ідэя. А дзе яшчэ ў такіх умовах як сёння, калі працягвае вісець пагроза дзяржаўнаму суверэнітэту, ну дзе яшчэ павінен праводзіць свае сустрэчы сумленны і праўдзівы кандыдат у дэпутаты?! Ясна што тут!

Перакананы, што прыйдзе такі час, калі выбаршчыкі і разглядаць сур’ёзна не будуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF