Ніва № 44 (3312), 3 лістапада 2019 г.

Двухдзённае свята бардаўскай песні

Уршуля ШУБЗДА

У суботу, 26 кастрычніка, у Орлі пачаўся фестываль „Бардаўская восень” — двухдзённае свята бардаўскіх ды аўтарскіх песень, такіх, у якіх самым галоўным з’яўляецца асабісты, самабытны мастацкі пераказ, выказаны словамі і музыкай. З моманту свайго нараджэння ў 1993 годзе „Бардаўская восень” стала адной з найважнейшых музычных падзей на Падляшшы і ў Беларусі.

Шматгадовыя ўдзельнікі „Бардаўскай восені” сёлета былі няўцешныя, што не могуць сустрэць сваіх любімых выканаўцаў у Бельску-Падляшскім. Кацярына Бабулевіч і Караліна Ігнацюк, хаця Бельск-Падляшскі пакінулі ўжо даўно дзеля вучобы, штогод адмыслова прыязджалі на фестываль. Сёлета прыехалі ў Беласток у нядзелю 27 кастрычніка, хаця хапіла ім месца толькі на лесвіцы Еўрапейскага цэнтра культуры — у камернай зале Падляшскай оперы і філармоніі проста ўжо не хапала месца для ўсіх жадаючых паслухаць беларускіх бардаў.

— Вельмі цешуся, што так многа прыйшло людзей. Толькі шкада, што не кожны мог увайсці, хаця маглі слухаць з калідора. Мы не спадзяваліся такой колькасці людзей, — адзначыў старшыня Звязу ў карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты» Лукаш Леанюк. — Беласток гэта цэнтр ваяводства, а таксама культурны цэнтр. Сабраць трыста людзей не цяжка. Дзесьці ў іншых месцах Падляшша напэўна было б цяжэй. Тут маем многа такіх, якія галодныя культуры і гэта не толькі беларусы. Я ў зале заўважаю шмат людзей, якіх ніколі не бачыў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF