Ніва № 43 (3311), 27 кастрычніка 2019 г.
Усе ўлады не давалі спакойна жыцьСяргей ЧЫГРЫНЖыхарка Дзятлава Раіса Аўцюшэня мала што ведае пра тое, што яе бацькоў пасля Другой сусветнай вайны выгналі з роднай Беласточчыны. Ды і пра лёс сваякоў бацькі Міхаіла Аўцюшэні яна нічога не чула. Трохі ведае пра лёс маці — Куклінскай Лідзіі Іванаўны. І тое, што некалі яе сваякі жылі ў Польшчы. Але Раіса Аўцюшэня захоўвае ў сваім хатнім архіве старыя дакументы і фотаздымкі родных людзей з Беласточчыны. Раіса Аўцюшэня паказала мне пасведчанне аб шлюбе № 2 яе маці Куклінскай Лідзіі і бацькі Аўцюшэні Міхаіла. Куклінская і Аўцюшэня зарэгістравалі свой шлюб 14 кастрычніка 1940 года ў Рафалаўскім сельскім савеце Заблудаўскага раёна. Якраз перад нямецка-савецкай вайной. А ў канцы вайны 16 жніўня 1945 года ў іх нарадзілася дачка Раіса. Спадарыня Раіса захоўвае і метрычнае пасведчанне з пячаткамі і штампамі. У ім паведамляецца наступнае: „У копіявай метрычнай кнізе Беластоцкага Свята-Мікалаеўскага сабору за 1945 год у частцы 1 — „Пра тую, якая нарадзілася пад № 66, маецца наступны запіс: „1945 года жніўня 16 дня нарадзілася, а 16 верасня хрысцілася Раіса. Бацькі: жыў у Беластоку з г. Бабруйска Міхаіл Рыгоравіч Аўцюшэня, 35 гадоў і павянчаная жонка яго Лідзія Іванаўна, народжаная Куклінская, 29 гадоў, абое праваслаўныя. Таямніцы святога хрышчэння правёў святар Сцяпан Іванкевіч. Настаяцель сабора — протаіерэй Іосіф Гушкевіч”. Раіса Аўцюшэня памятае, як маці ёй распавядала пра месца жыхарства, што жылі яны (...) |