Ніва № 43 (3311), 27 кастрычніка 2019 г.

Гісторыі сатканыя з ніцей — старое рукадзелле для будучыні

Аляксей МАРОЗ

У будынку былога чыгуначнага вакзала ў Гайнаўцы яшчэ ў верасні адкрылася багатая выстава вырабаў рукадзельніц з Гайнаўскага і Бельскага паветаў «Гісторыі сатканыя з ніцей — старое рукадзелле для будучыні». Сто тканых, вышываных і вязаных кручком прыкладаў рукадзелля саставілі цікавую, вялікую экспазіцыю, якую арганізавала Культурнае аб’яднанне «Паштоўка» з Палічнай. Мастацкае рукадзелле выканалі народныя мастачкі з нашых беларускіх вёсак на працягу апошніх ста гадоў. Большасць экспанатаў мінуўшчыны — пакрывалы, палавікі, сурвэты, ручнікі, макаткі, абрусы, ці нават святочная вопратка — была пазычана ад іх уласнікаў, некаторыя з якіх прыбылі на выставу, каб расказаць пра ўнаследаваныя народныя вырабы.

Двухпавярховы будынак чыгуначнага вакзала ў Гайнаўцы быў збудаваны ў сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя. Мне на працягу пяці гадоў вучобы ў Варшаўскім універсітэце прыходзілася ў ім чакаць цягніка ў сталіцу. Цяпер, калі я зайшоў у даўно зачынены будынак вакзала, ажылі ўспаміны. Жыхары Гайнаўшчыны чакаюць, калі будзе здадзена ў карыстанне грунтоўна мадэрнізаваная чыгуначная лінія з Гайнаўкі ў Бельск-Падляшскі, на якой рух цягнікоў быў спынены яшчэ ў дзевяностых гадах мінулага стагоддзя. На адкрыцці выставы наведвальнікі глядзелі не толькі экспазіцыю, але і будынак вакзала, з якога адпраўляліся ў свет за адукацыяй і на працу. Частку іх састаўлялі пенсіянеры. Маючы многа вольнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF