Ніва № 43 (3311), 27 кастрычніка 2019 г.

Генетычны алфавіт

Віктар САЗОНАЎ

Разведчык адкінуўся на спінку крэсла і пастараўся падумаць пра штось вясёлае. І зарагатаў. Успомніў анекдот, які пачуў ад сваіх калег зусім нядаўна, як выконваў чарговае, як заўсёды, сакрэтнае заданне на нейкім сходзе кіраўнікоў краін Блізкага Усходу. Анекдот яму так спадабаўся, што ён яшчэ раз прагаварыў яго ўслых:

— Пасля працоўнага саміту на Блізкім Усходзе некаторыя султаны — аматары абмену жонкамі — на ноч памяняліся гарэмамі.

І зноў зарагатаў:

— Вось гэта ночка была! — выгукнуў ён з захапленнем і зайздрасцю. — Не тое, што тут: кіснеш, як пратэрмінаванае піва, і на кожнае спазненне з работы дахаты прыдумляеш для сваёй каханай настолькі нерэальныя версіі, што іх хітраспляценням нават у Крамлі пазайздросцілі б. А па-іншаму нельга. У нешта прымітыўнае або праўдзівае яна не паверыць. Асабліва ў праўдзівае. Магла б служыць у маім аддзеле, каб не была маёй жонкай. Такія гадзюкі ўсім патрэбныя. І нам, і саветам. Але саветы да яе не дабяруцца. Бо нас з імі раздзяляе акіян і дэмакратыя.

Спецслужбовец на хвілінку сцішыўся, задаволены сваімі высновамі пра жонку і саветаў, а пасля схіліўся над палітычнай мапай свету, раскінутай на шырокім светладубовым працоўным стале невялікай гладкай прасціной. Спярша яго позірк блукаў, як у галоднага ваўка, па ўсёй тэрыторыі, паменшанай за рэальную ў некалькі сотняў разоў. А пасля, як ястраб перад атакай, сканцэнтраваўся на адной кропцы.

— Я дакажу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF