Ніва № 43 (3311), 27 кастрычніка 2019 г.

Тут спатыкаюцца Захад з Усходам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пад такім лозунгам 25 і 26 верасня адбыўся ў Беластоку шосты Усходні эканамічны кангрэс. Адзін з панэляў кангрэса быў прысвечаны рынку працы.

Павел Вайцяхоўскі, галоўны эканаміст ЗУС (Установы сацыяльнага страхавання), былы міністр фінансаў РП, былы віцэ-міністр замежных спраў: — З рынкам працы быццам маем добра, не будзе дрэнна, але так сабе. У чым справа? Польская гаспадарка і сацыяльнае забеспячэнне залежаць ад працы. Улічваючы дэмаграфічныя змены, павінен быць добры рынак працы: каля 62% дзяржаўнага бюджэту сілкуецца складчынамі з сацыяльнага страхавання, з працы. Такім чынам ад кандыцыі рынку працы залежыць дабро польскай гаспадаркі. Маем адну праблему: гаворыцца, тэарэтычна, што маем нізкі ўзровень беспрацоўя, бадай мы на другім-трэцім месцы ў ЕС, але цягнемся ў хвасце ЕС, калі гаварыць пра паказчык занятасці, маем прафесійную пасіўнасць, якая кранае галоўным чынам маладых людзей, ім яшчэ не вельмі хочацца працаваць; ды старэйшыя асобы — 50+. Гэта такая праблема, якую эканамісты называюць структурным беспрацоўем ці неахвотай працаваць. Маем працадаўцаў, якія наракаюць на недахоп працаўнікоў, гэты недахоп будзе расці ў выніку старэння грамадства. Чарговая праблема, гэта структура нашай гаспадаркі: зараз многа людзей працуе ў сельскай гаспадарцы, прыкладам на Падляшшы, каля 10% — гэта не вельмі паспяховыя працаўнікі. Гэтая структура будзе змяняцца ў выніку механізацыі ў напрамку аднаго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF