Ніва № 43 (3311), 27 кастрычніка 2019 г.

Нашы драўляныя помнікі

Міра ЛУКША

Конкурс на найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага дойлідства ў Падляшскім ваяводстве сёлета адзначае свой юбілей. Ужо ў пятнаццаты раз Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы супольна з Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства і пад патранажам Генеральнага захавальніка помнікаў ды маршалка Падляшскага ваяводства падымаюць ініцыятыву, каб заахвоціць жыхароў і самаўрады да дбайнасці аб драўляную архітэктуру нашага рэгіёна. Яе майстэрства і эстэтыка з’яўляюцца неадлучным элементам падляшскага краявіду, спадчынай нашых продкаў, багаццем пакаленняў. Абавязвае нас да бесперапынных дзеянняў. Арганізатары падкрэсліваюць, што гэта асабліва важнае ў свеце, дзе пераважаюць бетон, шкло і сталь.

Ужо 15 гадоў група аматараў драўлянай архітэктуры і краязнаўцаў вандруе па ўсім ваяводстве, каб дакументаваць і ацэньваць старыя драўляныя будынкі, якія з’яўляюцца забытым вобразам архітэктурнай спадчыны нашага краю. Мэта заключаецца ў тым, каб узнагародзіць людзей, якія клапоцяцца пра традыцыйныя будынкі.

— Драўляныя будынкі заслугоўваюць догляду. Дзякуючы нашым дзеянням узрастае ўсведамленне таго, што старое можа быць каштоўным. Конкурс і веды, якімі дзеляцца нашы эксперты, неаднаразова садзейнічалі захаванню драўляных аб’ектаў і захаванню характэрных асаблівасцей гістарычных будынкаў, — распавядае Анна Вісьнеўска з Музея сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы, член журы конкурсу. Дадае, што ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF