Ніва № 43 (3311), 27 кастрычніка 2019 г.

Нават настаўнікі між сабой размаўляюць пасвойму

Ганна КАНДРАЦЮК

Валянціна Андрасюк нарадзілася ў Бельску-Падляшскім, але яе бацькі Вера і Васіль Юрчукі родам з падбельскіх Агароднік. Закончыла Варшаўскі ўніверсітэт са спецыяльнасцю беларуская і руская філалогія, а таксама бібліятэказнаўства ў Беластоку. У школе ў Чыжах працуе ўжо 23 гады (дадаткова 14 гадоў працавала ў школьнай бібліятэцы і настаўніцай пачатковага навучання). Раней працавала настаўніцай у Сабалеве, Барысаўцы, Новым Корніне і Грабаўцы. Маці трох сыноў. Жыве ў Гайнаўцы.

— Чаму Вы сталі настаўніцай беларускай мовы?

— Я заўсёды любіла дзяцей і хацела іх навучаць. Памятаю, ужо ў чацвёртым класе настаўніца даручыла мне правесці дыктоўку для майго сябры. Справілася я сумленна. Важны таксама сямейны прыклад — мая цёця была настаўніцай.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Мой ідэал — спадарыня Вера Рушчук, сімпатычная, добразычлівая настаўніца. Памятаю, яна паехала з намі на ўступныя экзамены ў Варшаву. З Бельскага белліцэя тады паступала 17 асоб.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Вядома, без супрацы нічога бы не атрымалася толкам. Мы ўсе павінны аказваць сабе падтрымку, дапамагаць адзін аднаму. Мяне падтрымліваюць Анна Лаеўская, Людміла Грыгарук, Іаланта Грыгарук, Ніна Куптэль, Марыя Лемеш, Анна Кандрацюк, Ірына Герасімюк.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF