Ніва № 43 (3311), 27 кастрычніка 2019 г.

Выбарчыя гонкі (2)

Яўген ВАПА

Сёння ў нашай рубрыцы прыгледзімся некаторым выбарчым цікавінкам і неспадзяванкам, якія мелі месца ў ходзе парламенцкіх змаганняў 13 кастрычніка 2019 года. У сваім папярэднім фельетоне пісаў я пра вялікую колькасць зацікаўленых аддаць свае галасы па за межамі Польшчы. У суме ў замежных выбарчых участках прагаласавала 292 709 асоб. Тут пераможцам стала Грамадзянская кааліцыя (39,05%) перад Правам і справядлівасцю (25,29%), Левіцай (20,43%), Канфедэрацыяй (11,14%) і ПСЛ (4,10%). Права і справядлівасць выйграла ў Злучаных Штатах Амерыкі і Канадзе, але прайграла ў еўрапейскіх акругах, дзе галасавала значна больш выбаршчыкаў. Для прыкладу ў Вялікабрытаніі 37,38% выбаршчыкаў прагаласавала за ГК і 20,04% за ПіС. У Нямеччыне адпаведна 42,93% і 25,72%, у Ірландыі — 39,07% і 20,70%, у Францыі — 42,91% і 26,85%. У Беларусі на трох выбарчых, консульскіх участках у Мінску, Гродне і Брэсце прагаласавала 320 польскіх грамадзян. Выйграла ГК — 137 галасоў, перад ПіС — 119.

Сярод тых, хто разлічваў на галасы варшаўскіх праваслаўных і польскіх праваслаўных грамадзян, пражываючых па ўсім свеце, быў стартуючы з трыццаць трэцяга месца з варшаўскага спіска Грамадзянскай кааліцыі (галасы з замежжа прыпісаны да варшаўскай акругі) вядомы царкоўны актывіст Аляксандр Васылюк. Атрымаў ён 1016 галасоў, з чаго ў Варшаве 757, а ў замежжы — 259, у тым ліку два ў Мінску. Ягоны вынік паказвае, што ані праваслаўныя Варшавы, ані аднаканфесійныя працоўныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF