Ніва № 43 (3311), 27 кастрычніка 2019 г.

Карысці ад чытання Іозефа Рота

Міраслаў ГРЫКА

Кім быў Іозеф Рот (Joseph Roth)? Мог бы я сумленна напісаць, што п’яніца, журналіст і пісьменнік. Можа, усе геніяльныя пісьменнікі і журналісты былі п’яніцамі, што не дзіўна для мяне, бо быць геніем — гэта няпростае абавязацельства перад грамадствам. Аднак няхай ніхто не думае, што кожны журналіст ці пісьменнік таму п’яніца, што і геній. Я нешта пра гэта ведаю. Але што там! Пакуль што пра Рота... Ён быў п’яніцай з самым цвярозым думаннем сярод сучаснікаў. Можа, не адзіны, але адзін з нямногіх. Ён быў найбольш вядомы сваім раманам «Марш Радэцкага». Асабіста я дагэтуль уражаны, а прачытаў яго амаль 40 гадоў таму. Блін, як баліць час! Але, відаць, калі нешта баліць, чалавек жыве. Іозефу Роту балела ўсё, з дзяцінства, што вынікае з яго твораў. Ён жыў, як Паніска, ге-ге... Асабліва як пісьменнік. У «Маршы Радэцкага» відавочна балеў яму жахлівы канец эпохі, у якую ён урос і з якой ён зросся арганічна і назаўсёды. Мы гаворым тут пра часы імператара Франца Іосіфа, Першую сусветную вайну і падзенне габсбургскага парадку. Рот быў яго вялікім прыхільнікам. У любым выпадку, ён чэрпаў з яго састарэлых каштоўнасцей жыццёва важныя сокі і ў той жа час прарочае перакананне пра канец наступных стагоддзяў, абсталяваных інструкцыяй апакаліптычнага Халакосту і Адраджэння. Сёння, у эпоху прымітыўнага папулізму, здаецца, што яго інтуіцыя сягнула глыбей. Я думаю, што гэта не эпохі, не светы, па яго словах, адзначаныя Халакостам і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF