Ніва № 43 (3311), 27 кастрычніка 2019 г.

Трыццаць гадоў у чарзе

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Едучы з Гродна ў Беласток, быў у мяне час падумаць пра тленнасць і марнасць нашага жыцця на гэтым свеце. Часу звычайна ніколі няма. Але вось у чым парадокс, як сказаў бы адзін мой даўні студэнцкі прыяцель — на мяжы ён, гэты час, нібы бярэцца ніадкуль. Бо калі едзеш няшчасныя 80 кіламетраў маршрутным рэйсам і маеш на гэта ажно 4 гадзіны, то час неверагодным чынам расцягваецца. Мяжа — гэта як партал у нейкае іншае вымярэнне, дзе пануюць свае законы і зусім адрозны адлік часу. Мяжа — гэта як латарэя, дзе можна толькі прайграць час, нават пераехаўшы больш-менш паводле раскладу руху.

Так падумалася, што за тры дзесяцігоддзі, як адкрылася гэтая мяжа, колькі чалавека-гадзін чакання пры яе пераездзе патрачана людзьмі. Шкада, што няма такой статыстыкі. Гадзіны, суткі, тыдні, месяцы складваюцца ў гады і агулам напэўна ў тысячы гадоў. Агульная лічба гэтага стаяння-чакання проста гіганцкая. Час, які людзі маглі патраціць на сям’ю, на стваральную працу, на культурны адпачынак, паглынае ненажэрны бог Янус, які, паводле старажытнарымскай міфалогіі, вызначае лёс чалавека.

За прыблізна трыццаць гадоў, калі для насельнікаў Беларусі адкрылася мяжа на Захад, мы ніколькі не наблізіліся да Еўропы. Хутчэй наадварот. Брусельская бюракратыя ўсё больш стварае заслон для беларусаў. Абяцанкі таннейшых віз так і застаюцца пустымі абяцаннямі. І вось ужо наадварот, кошт гэтых віз хутчэй усяго ўзрасце, хоць яны і так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF