Ніва № 43 (3311), 27 кастрычніка 2019 г.

Шляхам прыдарожных каплічак у гміне Сухаволя

Уршуля ШУБЗДА

У гміне Сухаволя іх каля ста дваццаці. Прыдарожныя каплічкі прайшлі інвентарызацыю, а найцікавейшыя з іх можна пабачыць на фотавыстаўцы. У сухавольскім Цэнтры трох культур падвялі вынікі праекта „Шляхам прыдарожных каплічак”. У час мерапрыемства можна было таксама паглядзець фільм, які неўзабаве з’явіцца на сайце Цэнтра. «Праект перш за ўсё паказвае тоеснасць таго месца», — падкрэсліў бургамістр Сухаволі Міхал Матыскель.

— Гэты праект мае важныя мэты: па-першае, дакументацыя таго, што знаходзіцца на тэрыторыі гміны, але таксама паказанне кім мы ёсць, скуль мы, якая была наша гісторыя і як важнай у нашым жыцці была рэлігія, малітва — толькі на гэта мы маглі разлічваць, — сказаў бургамістр у час падвядзення праекта.

Праект „Шляхам прыдарожных каплічак” быў фінансаваны Нацыянальным цэнтрам культуры ў рамках праграмы «EtnoPolska 2019», але таксама самі жыхары гміны дапамагалі пры дакументацыі каплічак.

— Перш за ўсё праект дазволіў на інвентарызацыю ўсіх каплічак. На тэрыторыі гміны Сухаволя іх 120, але напэўна гэта яшчэ далёка не ўсе каплічкі, — сказаў каардынатар праекта Давід Гудэль. — З гэтых ста дваццаці мы супольна з Артурам Гаўлам з Падляшскага музея народнай культуры выбралі дзесяць, якія ў найбольшай ступені адлюстроўвалі разнастайнасць усіх каплічак нашай гміны.

Дзесяць сфатаграфаваных каплічак стварылі вандроўную галерэю. Фотавыстаўка вісела на плоце ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF