Ніва № 42 (3310), 20 кастрычніка 2019 г.

Пахмелле пасля спеваў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Закон Мерфі вяшчае, што калі ёсць верагоднасць нейкага здарэння, то яно напэўна здарыцца. Возьмем, для прыкладу, адгалоскі публічных устаноў у „Ніву” — здараліся яны ў 1960-1970-х гадах, але ў апошніх гадах іх амаль не было. Але верагоднасць усё ж была, ну і такое збылося.

Гмінная ўправа ў Нараўцы адгукнулася на допіс Янкі Целушэцкага п.з. „Спевы над ракой Нараўкай”, дзе аўтар рушыў з франтальнай атакай на гмінныя ўлады: „Шкада, што на летнім фэсце зусім не паказаліся нашы гмінныя ўладары. Не паявіліся і не прывіталі гасцей ні войт, ні яго намеснік, ні сакратар гміны. Як добра памятаю, да гэтага года нічога такога ў Нараўчанскай гміне ніколі не было. Ну, проста для нас, тутэйшых жыхароў, сорамна. Але што ж новы войт і новыя наводзіць парадкі. Між іншым, пачаў пераносіць помнік, бо так захацеў. Я, радны, быў супраць. Прыкра мне, і не толькі мне, за паводзіны войта (я старшыня сельскагаспадарчай камісіі і гаспадарчага развіцця гміны Гміннай рады) і іншым радным, між іншым, Анатолю Раманчуку (ён старшыня Гміннай рады), Ірэне Максімюк (яна намеснік старшыні сельскагаспадарчай камісіі). На фэсце быў таксама і ведае пра адсутнасць войта радны Станіслаў Садоўскі. Як жа гэта так запрасіць людзей на культурна-забаўляльнае мерапрыемства і іх не прывітаць, не падзякаваць за прыбыццё? Што гэта цяпер парабілася з чыноўнікамі? Ужо сталі такія гордыя і пыхлівыя за дзевяць месяцаў пасля выбараў, між іншым, на пасаду (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF