Ніва № 42 (3310), 20 кастрычніка 2019 г.

Пасля дрэнажу змянілася жыццё

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з пенсіянерам Мікалаем СУЛІМАМ з Крывятыч Арлянскай гміны, народжаным у 1953 годзе.

— Ці Вы запамяталі сваіх дзядоў?

— Дзядоў не памятаю, ужо не жылі і ніхто мне ніколі пра іх не расказваў. Бабуля па маёй маме Веры памерла, калі маме быў год ці два, у Шчытах, прозвішча Сахарэвіч. Тады дзед ажаніўся другі раз; нарадзілася яшчэ двое дзяцей.

— Ці Вашы бацькі былі ў бежанстве? Як успаміналі той перыяд?

— У бежанства мама Вера, 1907 года нараджэння, выязджала са Шчытоў з мачахай, бацькам і братам. Адзін мамін брат загінуў у час Другой сусветнай вайны, а другога, які быў солтысам, забіў баец у Шчытах.

Бацька Авакум, 1904 года нараджэння, выязджаў з Крывятыч з бацькамі, двума братамі і сястрой.

Выязджаць у бежанства агітавалі. Страшылі, пераважна жанчын, што немцы будуць здзекавацца. А гэта была няпраўда. Тым, што тут засталіся, то хлеба не бракавала — немец быў гаспадаром.

Калі нашых сямейнікаў завезлі ў Ташкент, Ашхабад, пачалі паміраць. Тады пагрузілі ў параход і Волгай у Самару завезлі, то там ужо было можна жыць.

Бацька ў бежанстве навучыўся вырабляць шкуры. Расказваў, што калі на Руздво нашы хлопцы зрабілі гвязду і пайшлі калядаваць, то тыя кацапы яшчэ такога чагось не бачылі. І давалі столькі булак і пірагоў, што мяхамі насілі ў хату.

Перажылі там бяду і рэвалюцыю. Ішлі, палілі, душылі. Нельга было нічога сказаць. Расказвала мама, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF