Ніва № 42 (3310), 20 кастрычніка 2019 г.

Генетычны алфавіт (ч.1)

Віктар САЗОНАЎ

Алена і Васіль 1. Анамальная спёка Вашынгтонa

У гэты нічым непрыкметны на першы погляд панядзелак на самым пачатку лета адна тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят дзявятага года ў горадзе Вашынгтоне (акруга Калумбія, ЗША) было спякотна і душна, як у галоўнага чорта на цэнтральнай кухні. Прынамсі, такое надвор’е безнадзейна завісла ў тым месцы горада, дзе знаходзіўся звышсакрэтны офіс такога ж звышсакрэтнага аддзела адной не менш сакрэтнай службы. А можа супрацоўнікам таго аддзела толькі так здавалася, бо яны ў гэты дзень хаатычна лёталі па ўсім офісе як угарэлыя, а рух фізічных цел, як вядома з усё той жа фізікі, наганяе тэмпературу.

— Галоўнае, каб мазгі не расплавіліся, — ці то жартавалі, ці то непакоіліся супрацоўнікі таго офіса з мноствам кабінетаў, самы вялікі з якіх належаў яго кіраўніку. — Бо па ўсім відаць: шэф задумаў вельмі вострую і надзвычай інтэлектуальную гульню супраць краіны Саветаў. Таму мазгі супрацоўнікаў мусяць мець тэмпературу роўна трыццаць шэсць і шэсць дзясятых, з дакладнасцю, як на аптэчных шалях, і ні на адну дзясятую градуса ні больш, ні менш.

Ну, а калі быць дакладным, як пясочны гадзіннік, то размова ідзе пра 09.06.1969 года, пік халоднай вайны, час жалезнай заслоны і жорсткага супрацьстаяння дзвюх звышдзяржаў — СССР і ЗША. Нумаролагі яшчэ доўга будуць разгадваць уплыў гэтай даты пераважна з шасцёрак і дзявятак на лёс усяго чалавецтва планеты Зямля, а метэаролагі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF