Ніва № 42 (3310), 20 кастрычніка 2019 г.

Маштабная падзея з «простай мовай»

Уршуля ШУБЗДА

У канферэнц-зале Управы горада Дуброва-Беластоцкая 10 кастрычніка прайшла прамоцыя кнігі „Простая мова жыхароў гміны Дамброва-Беластоцкая”. Кніга змяшчае інтэрв’ю, апавяданні і ўспаміны найстарэйшых жыхароў Сакольшчыны. У сустрэчы прынялі ўдзел сакольскі стараста Пятро Рэцька, радны Падляшскага сейміка Павел Внукоўскі, бургамістр Дубровы-Беластоцкай Артур Гайлевіч, духоўныя, вучні мясцовых школ і жыхары гміны. Дзякуючы аўтару кнігі Юрыю Беламызаму, прамоцыя стала маштабнай падзеяй, дзе гаварылася на простай мове і аб простай мове.

Думка пра кніжку нарадзілася ў час працы пры праекце «Дыялог пакаленняў». Праект з’яўляецца часткай праграмы, абвешчанай Нацыянальным цэнтрам культуры „Роднае — дадай у любімае», і накіраваны на захаванне народных звычаяў, элементаў дыялектнай і моўнай традыцыі Мазовіі і Падляшша. З 1954 г. кафедра мовазнаўства Польскай акадэміі навук праводзіць даследаванні на Мазурах, Варміі, Мазовіі і Падляшшы. Праект прадугледжвае актыўны ўдзел выкладчыкаў і вучняў, якія выконваюць ролю валанцёраў, дапамагаючы захаваць знікаючыя словы і звычаі. Да гэтага праекта далучыўся комплекс школ у Дуброве-Беластоцкай, якога тагачасным дырэктарам быў Юры Беламызы.

— Трэба было крыху пачакаць кніжкі, гэта праўда. Тым больш цешыць факт, што яна ўжо ёсць, — сказаў аўтар кніжкі Юры Беламызы. — Было шмат дыскусіі падчас паўставання кнігі. Напрыклад, навукоўцы хацелі запісаць выказванні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF